Дзякуючы намаганням Фундаментальнай бібліятэкі БДУ мы маем магчымасць бясплатна атрымліваць інфармацыю з некаторых платных крыніц, але толькі праз універсітэцкую кампутарную сетку. На сайце бібліятэкі публікуецца поўны пералік такіх крыніц.
Вось рэсурсы, асабліва каштоўныя для хімікаў:
Часопісы выдавецтва Springer
На сайце SpringerLink адкрыты доступ да многiх часопiсаў тэматыкi Chemistry and Materials Science, апублiкаваных у апошнiя гады, напрыклад,
Adsorption
Amino Acids
Analytical and Bioanalytical Chemistry
Applied Composite Materials
Applied Physics A: Materials Science & Processing
i г.д. i г.д.
Iдэнтыфiкацыя карыстальнiка адбываецца аўтаматычна пад час злучэння з сэрверам выдавецтва.
EBSCOhost
База дадзеных Academic Search Complete агрэгатара EBSCOhost утрымлівае ў сабе немалую колькасць паўнатэкставых артыкулаў.
Iдэнтыфiкацыя карыстальнiка адбываецца аўтаматычна пад час злучэння з сэрверам EBSCOhost.
ProQUEST
Інфармацыйны цэнтр ProQUEST - гэта дзесяткі баз дадзеных, у тым ліку, з артыкуламі, апублікаванымі ў навуковых хімічных часопісах.
Асаблівую каштоўнасць мае дысертацыйная база дадзеных ProQUEST Dissertations & Theses.
Iдэнтыфiкацыя карыстальнiка адбываецца аўтаматычна пад час злучэння з сэрверам выдавецтва.
IOP Publishing
Інфармацыйны цэнтр IOPScience выдавецтва IOP Publishing утрымлівае часопісы па фізіцы, а таксама па роднасных дысцыплінах, у тым ліку і некаторую колькасць па хіміі.
Доступ да поўных тэкстаў артыкулаў адкрыты праз сетку БДУ да канца 2011 г.
Iдэнтыфiкацыя карыстальнiка адбываецца аўтаматычна пад час злучэння з сэрверам IOPScience.